Пра праект

“Смакі Беларусі: інавацыйны кулінарны турызм як стымул для сельскага прадпрымальніцтва” – праект, мэтай якога з’яўляецца падтрымка сельскага мікрапрадпрымальніцтва на паўночным захадзе Беларусі праз стварэнне і распаўсюджванне сеткавага прадукту "гастранамічных прыгод” - вясковы экскурсійны турызм, кулінарныя роварныя падарожы (tastesofbelarus.org).
У выніку праекта з’явяцца дзве ўзаемазвязаныя кропкі пракату ровараў, якія будуць працаваць па мадэлі арэнды-здачы, пры гэтым вяртанне ровараў будзе магчымым не толькі ў месцы пракату (у Лынтупах і Трабуцішках); а таксама адбудзецца адкрыццё трох турыстычных маршрутаў з рознымі турыстычнымі прапановамі.
Створаны турыстычны прадукт спрыяе развіццю велізарнага і ў значнай ступені нявыкарыстанага турыстычнага патэнцыялу раёна і Віцебскай вобласці ў цэлым – рэгіёну з разнастайным, хвалістым ледавіковым ландшафтам: марэны, уражваючая озавая града (у тым ліку маршрут ад хутара Балдук да вёскі Пешкаўцы), тунэльныя даліны возера Балдук, глыбокія азёрныя катлавіны (такія як возера Акунёк), нізінныя бязмежныя балоты, а таксама верхавыя балоты і тарфянікі ў далінах рэк і ручаёў. І ўсё гэта ў мясцовасці з адметнай, багатай, шматкультурнай спадчынай – беларускай, польскай, яўрэйскай, рускай, татарскай і культурай так званых старавераў.
У межах праекта былі пазначаныя на мясцовасці тры роварныя маршруты, яны таксама прыдатныя для пешых вандровак і маюць перспектыву для развіцця бегавога лыжнага турызму.
Першая зялёная траса вядзе ад Раманішак, праз Трабуцішкі, да Лынтупаў.
У Раманішках можна паглядзець на руіны сядзібы васямнаццатага стагоддзя, а таксама на паркавую пабудову, афіцыну, свіран і рэшткі парку, якія захаваліся да нашых дзён. Жыхары вёскі прапануюць ліпавы і грачаны мёд, а таксама мёд у сотах з уласнай пасекі. У Трабуцішках у сваю чаргу вам запрапануюць пакаштаваць свежавыціснутыя яблычныя і бураковыя сокі і мясцовыя настойкі. Ячшэ ў Трабуцішках знаходзіцца этнаграфічны музей. Лынтупы ганарацца ўласнымі пернікамі, прыгатаванымі па рэцэпце сярэдзіны васямнаццатага стагоддзя. У межах праекта якасць дадзенага прадукту будзе палепшана, і ён будзе яшчэ дадаткова прарэкламаваны. У Лынтупах ёсць два помнікі пачатку 20 стагоддзя: неакласічная царква і палац Бішэўскіх, пабудаваны па прыкладзе італьянскай вілы ў стылі рэнесансу. Таксама ў кожный кропцы вы знойдзеце калодзеж з пітной вадой.
Другі маршрут вядзе ад Лынтупаў да хутара Балдук у Нарачанскім нацыянальным парку.
На хутары вы зможаце выпіць травяной гарбаты і пакаштаваць мясцовыя сухафрукты. Таксама ёсць магчымасць прыняць удзел у майстар-класах на свежым паветры: па жывапісе ці экалогіі. Варта наведаць Балдук летам, калі можна паўдзельнічаць у кулінарных майстар-класах, каб атрымаць досвед, як спалучаць традыцыйную кухню з новымі кулінарнымі трэндамі, напрыклад, з безглютэнавай дыетай. Таксама і тут вы зможаце напіцца чыстай вады з калодзежа.
Апошні, трэці, маршрут злучае Лынтупы і Каптаруны.
У Каптарунах дзейнічае культурны цэнтр “Арт-вёска Каптаруны”, заснаваны вядомым беларускім пісьменнікам Артурам Клінавым. “Арт-вёска Каптаруны” арганізуе літаратурныя вечары, канцэрты і кінафестывалі, падчас якіх сюды з’зджаюцца да 600 чалавек. Вам прапануюць паспрабаваць рыбны суп, прыгатаваны па арыгінальным мясцовым рэцэпце.
Маршруты перасякаюцца ў цэнтры вёскі Лынтупы ля культурнага цэнтра “Культыватар”, дзе ў будынку былога школьнага інтэрната (гэта будзе хостэл у будучым) дзейнічае першы пункт пракату ровараў. Другі пункт пракату знаходзіцца ў Трыбуцішках. Для пракату ў рамках праекта будзе набыта 18 ровараў.
Арэнду ровараў ўзгадняе культурны цэнтр “Культыватар” - галоўны беларускі партнёр праекта.
У межах праекта таксама будзе падубаваны турыстычны інфармацыйны пункт у цалкам адрэстаўраваным гістарычным будынку былога афіцэрскага казіно, якое пазней было перабудавана ў школу, а цяпер належыць цэнтру “Культыватар”. Побач з гэтым будынкам плануецца адкрыццё кавярні, дзе будзе працаваць сертыфікаваны барыста з веданнем англійскай, польскай і італьянскай моў. У кавярні будзе даступны бясплатны інтэрнэт, а таксама будуць арганізоўвацца розныя майстар-класы.
Акрамя гэтага, быў адрамантаваны дах пункта пракату ровараў, набыта прафісійнае абсталяванне для вытворчасці сокаў, а таксама герметычныя пакеты для пакавання мяса качкі (з качкафермы ў Вялічках).
Адносна добрая якасць сотавага сігналу на ўсёй тэрыторыі праекта паспрыяла стварэнню он-лайн даведкі – веб-прыкладанне tastesofbelarus.org (працуе як онлайн, так і офлайн), - што палягчае навігацыю па маршрутах.
Праект рэалізуецца сумесна з Фондам палітыкі развіцця, Асацыяцыяй “Падляшскія смакі” і культурным цэнтрам “Культыватар”, а таксама сумесна з адміністрацыяй раёна.
Праект фінансуецца Міністэрствам замежных спраў у межах польскай праграмы супрацоўніцтва ў галіне развіцця «Польская дапамога 2019».