Веламаршруты
СМАКІ БЕЛАРУСІ: НАПІСЯ СВЕЖАВЫЦІСНУТАЙ ПРЫРОДЫ
Арандуй ровар і адпраўся па адным з трох пазначаных маршрутаў на пошукі схаваных скарбаў паўночна-заходняй Беларусі
Гіруці - Раманішкі
11,3 км
1 гадзіна
Складанасць
Вёска Раманішкі
У 18 стагоддзі тут была пабудавана сядзiба, якая, на жаль, была знішчана падчас Другой сусветнай вайны. Аднак ніша, флігель, руіны драўляна-цаглянага свірна і частка парку на рацэ Пяляка захаваліся да нашых дзён.
На поўначы вёскі стаіць на скрыжаванні дарог чароўная белая капліца, акружаная дубамі, пабудаваная, верагодна, у 19 стагоддзі.
На вайсковых могілках можна даведацца цікавыя звесткі з гісторыі Першай сусветнай вайны.
Трабуцішкі - Вайшкуны - Балдук
28 км
3 гадзіны
Складанасць
У Трабуцішках можна выпіць свежавыціснутага яблычнага і бураковага соку, а таксама пакаштаваць мясцовыя настойкі. Яшчэ тут знаходзіцца этнаграфічны музей, у які ладзяцца экскурсіі. Тут вы можаце знайсці камфартабельнае размяшчэнне для гасцей у старым драўляным доме – сядзіба Трабуцішкі на Airbnb
Балдуцкія азёры ахоўваюцца як запаведнік і з'яўляюцца часткай Нарачанскага нацыянальнага парку. Гэтыя азёры маюць ледавіковае паходжанне. З вышыні навакольных пагоркаў можна любавацца чароўным ландшафтам азёр і рэк.
Вялічкі - Каптаруны
23,3 км
2 гадзіны
Складанасць
Арт-вёска Каптаруны – мультыкультурнае, захапляльнае і адметнае месца, дзе праходзяць фестывалі, мастацкія рэзідэнцыі і адукацыйныя праграмы.
Вы зможаце знайсці тут тэатр (!) і альтанку, якая нагадвае азіяцкаю пагаду. У жніўні ў Каптарунскім вясковым тэатры прайшла прэм'ера оперы «Ліберата» з удзелам сусветна вядомай сапрана-спявачкі Коры Шмайсэр.
Стваральнікам гэтага ўнікальнага месца з'яўляецца Артур Клінаў, выбітны мастак, пісьменнік, выдавец.
Кароткі фільм пра Каптаруны можна знайсці тут: vod.tvp.pl